Корзина
116 отзывов
Экстрим Театр "Берсерк"
+375 показать номер
+375 показать номер
+375 показать номер

Каляды в Дудутках 25 снежня 2018

Каляды в Дудутках 25 снежня 2018
Каляды - адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова. Лічылася, што першы дзень Каляд (23 снежня па новым стылі) супадае з момантам, калі дзень пачынае павялічвацца, ноч скарачацца і справа паволі ідзе да вясны. Адзначаліся Каляды на працягу 12 дзён. У гэты перыяд было прынята абмяжоўваць сябе ў фізічнай працы, збірацца ўсёй сям'ёй за адным сталом, весяліцца, вадзіць карагоды, калядаваць. Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця - пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і інш).
Каляды ў Дудутках - гэта заўсёды выдатная нагода ўсёй сям'ёй акунуцца ў незабыўную атмасферу свята ў тым выглядзе, у якім яго адзначалі нашы продкі, дакрануцца да гісторыі, паспрабаваць традыцыйную куцьцю і проста добра правесці час на свежым паветры ў асяроддзі выдатных пейзажаў беларускай прыроды.
На працягу дня на галоўнай танцавальна-музычнай пляцоўцы перад сыраварняй выступілі:
Ансамбль беларускай песні “Цернічка”
Алесь Чумакоў (“Стары Ольса”)
Вясёлыя Калядоўшчыкі з гурту "Арацэя"
Народны калектыў РБ,сямейны ансамбль “Жывiца”
Таксама на тэрыторыі комплексу усе жадаючыя змаглі прыняць ўдзел у вясёлых калядных забаўках, а таксама заглянуць ў шацёр варажэі, дзе кожны госць свята змог атрымаць асабістае прадказанне на будучы год.