Корзина
Нет отзывов, добавить

БП МОВА (ІП Мохаў В.У.)

+375 показать номер
+375 показать номер

БП МОВА (ІП Мохаў В.У.)

Вас вітае БП МОВА – праект перакладчыка Мохава Вадзіма Уладзіміравіча, накіраваны на аказанне паслуг пісьмовага і натарыяльнага перакладу ў Мінску.
Хто гэта – БП МОВА? БП МОВА – малады праект, створаны перакладчыкам Мохавым Вадзімам Уладзіміравічам і аб’ядноўвае шэраг дасведчаных перакладчыкаў з мэтай аказання паслуг прафесійнага пераладу асабовых і юрыдычных дакументаў, у тым ліку для далейшага натарыяльнага засведчання. Усе перакладчыкі маюць профільную адукацыю, зарэгістраваны натарыяльнымі перакладчыкамі ў Мінску і маюць вялікі досвед ў перакладчыцкай сферы.
Чаму БП МОВА? У Заводскім раёне г. Мінска дагэтуль, можна сказаць, амаль няма спецыялізаваных кампаній, якія прапануюць і аказваюць паслугі натарыяльнага перакладу, і кожнаму, калі патрабуецца натарыяльны пераклад, даводзіцца ехаць у цэнтр горада (бо большасць бюро перакладаў знаходзіцца менавіта там). Але цяпер сітуацыя змянілася. Цяпер у Заводскім раёне ёсць БП МОВА. І я рад прапанаваць Вам свае паслугі пісьмовага і натарыяльнага перакладу.
Як працуе БП МОВА? БП МОВА прымае заказы штодзённа, у тым ліку ў выхадныя і святочныя дні, з 9.00 да 21.00. За выключэннем аплаты натарыяльных паслуг, увесь разлік за пераклад адбываецца толькі пасля яго выканання.
Што прапануе БП МОВА? Пісьмовы і натарыяльны пераклад любых дакументаў з/на замежныя мовы (распаўсюджаныя еўрапейскія і азіяцкія мовы), а таксама поўны комплекс паслуг, звязаны з натарыяльным перакладам дакументаў: кансультацыя, выезд да заказчыка, афармленне натарыяльных копій, натарыяльнае засведчанне перакладу, дастаўка гатовага пакета дакументаў.
Звяртайцеся ў БП МОВА – тут Вам заўжды дапамогуць і прымуць Ваш заказ!!!
Наш дэвіз: Не зразумелі сэнсу слова – Вам дапаможа толькі МОВА
З павагай,
БП МОВА

Витрина